Напярэдадні панядзелка 2-й сядміцы Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў пасію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

17 сакавіка 2019

top.jpg

17 сакавіка 2019 года, напярэдадні панядзелка 2-га тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў пасію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка.

Church.by

Фотарэпартаж