Напярэдадні панядзелка 3-й сядміцы Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў пасію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

04 сакавіка 2018

top.jpg

4 сакавіка 2018 года, напярэдадні панядзелка 3-й сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў пасію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора архімандрыт Сергій (Брыч).

Church.by

Фотарэпартаж