Напярэдадні панядзелка 5-й сядміцы Вялікага посту Патрыяршы Экзарх здзейсніў Пасію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

29 сакавіка 2020

top.jpg

29 сакавіка 2020 года, напярэдадні панядзелка 5-й сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Пасію з чытаннем Акафіста пакутам Хрыстовым у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.

Church.by

Фотарэпартаж