Напярэдадні свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
06 красавіка 20196 красавіка 2019 года, напярэдадні Нядзелі 4-ай Вялікага посту, прападобнага Іаана Лесвічніка і свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін.