Напярэдадні свята яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці адбыўся фестываль «Жыровіцкае свята»

18 мая 2026

top.jpg

17 мая 2026 года, напярэдадні свята яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці адбыўся фестываль «Жыровіцкае свята».

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў і гасцей фестывалю звярнуліся архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Баляслававіч Хоміч.

Музычная праграма фестывалю ўключала выступленні лепшых вакальных, харавых і харэаграфічных калектываў Слонімшчыны. На свята прыбылі і спецыяльныя госці: Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў і ансамбль «Песняры». Цэнтральнай тэмай сёлетняга канцэрту стала тэматыка, прысвечаная абвешчанаму ў Беларусі «Году жанчыны».

У рамках фестывалю таксама працавалі выстаўкі народнай творчасці і майстар-класы па народных рамёствах. 

Фотарэпартаж

Жыровіцкі манастыр / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok