Напярэдадні свята Богаяўлення Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

18 студзеня 2017

top.jpg18 студзеня, напярэдадні свята Хрышчэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, правёў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. 

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава сабора іерэй Дзімітрый Варламаў. 

Church.by

Фотарэпартаж