Напярэдадні свята Абрэзання Гасподняга і дня памяці свяціцеля Васілія Вялікага мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне
13 студзеня 202113 студзеня 2021 года, у аўторак 31-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, напярэдадні свята Абрэзання Гасподняга і дня памяці свяціцеля Васілія Вялікага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
За ўсяночным трываннем уладыку Экзарху саслужылі: архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій (Сакалоў), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў, сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Разановіч і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.