Напярэдадні свята перанясення мошчаў святога Аляксандра Неўскага Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у святочным усяночным трыванні ў Аляксандра-Неўскай лаўры [дапоўнена]
11 верасня 202111 верасня 2021 года, напярэдадні свята перанясення мошчаў святога Аляксандра Неўскага, усяночнае трыванне ў Свята-Троіцкім саборы Аляксандра-Неўскай лаўры ўзначаліў мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі мітрапаліты Круціцкі і Каломенскі Павел, Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Чалябінскі і Міяскі Аляксій, Васкрасенскі Дыянісій, намеснік манастыра епіскап Кранштацкі Назарый, епіскап Лыскаўскі і Лукаянаўскі Сілуан, брація абіцелі і іншыя святары.
Да пачатку усяночнага трывання была здзейснена малая вячэрня з акафістам святому князю Аляксандру Неўскаму. Акафісны спеў здзейснілі браты манастыра і прыхаджане ў Свята-Троіцкім саборы.
За богаслужэннем маліліся прадстаўнікі дэлегацыі з Сербіі. Кіраўнік дэлегацыі сумесна з прадстаўнікамі Сербскай Праваслаўнай Царквы перадаў у дар лаўры абраз свяціцеля Васілія Астрожскага Цудатворца, выраблены ў гэтай краіне. Ён абышоў 65 святынь у Сербіі, Косаве і Метохіі, на Святой гары Афон і мае 43 пячаткі, якія былі пастаўлены на гэтым шляху, што сімвалізуе 43 гады жыцця святога Аляксандра Неўскага. Абраз быў асвечоны на мошчах свяціцеля Васілія Астрожскага мітрапалітам Чарнагорска-Прыморскім Іаанікіем.
Дэлегацыя з Чалябінска паднесла ў дар лаўры спіс парсуны святога Аляксандра Неўскага, якая з'яўляецца самай старажытнай выявай вялікага князя, вядомай гісторыкам. Калісьці яна знаходзілася ў Аляксандра-Неўскай лаўры, але пасля рэвалюцыі 1917 года была канфіскавана бальшавікамі і перададзена ў Рускі музей. У Вялікую Айчынную вайну разам з іншымі творамі музея захоўвалася ў Чалябінскай вобласці і там засталася. Праз больш чым сто гадоў спіс вярнуўся ў лаўру.
* * *
12 верасня 1724 года паводле ўказа імператара Пятра I мошчы святога Аляксандра Неўскага былі перанесены з манастыра Нараджэння Багародзіцы ва Уладзіміры ў нядаўна заснаваны гасударам Аляксандра-Неўскі манастыр Санкт-Пецярбурга. Паводле падання, цар ўласнаручна ўнёс каўчэг з мошчамі на другі паверх Благавешчанскай царквы. Верхні храм быў прысвечаны нябеснаму заступніку горада. Там рака з мошчамі знаходзілася да асвячэння Свята-Троіцкага сабора ў 1790 годзе. У 1743 годзе імператрыца Лізавета Пятроўна загадала штогод праводзіць у гэты дзень хрэсны ход па Неўскім праспекце да манастыра. У ім удзельнічала ўсё духавенства імперскай сталіцы, тысячы вернікаў на чале з членамі царскай сям'і і кіраўніком горада. У апошні раз свята адзначалася ў верасні 1921-га. Упершыню свята на плошчы ля манастыра адбылося 12 верасня 1997 года. У 2013 годзе падчас святкавання 300-годдзя Лаўры быў адроджаны хрэсны ход.