Напярэдадні свята Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
20 чэрвеня 202119 чэрвеня 2021 года, напярэдадні Нядзелі 8-й пасля Пасхі, Дня Святой Троіцы, Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў.