Напярэдадні свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Пакроўскім храме горада Мінска
13 кастрычніка 202013 кастрычніка 2020 года, напярэдадні свята Пакрова Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Пакроўскім храме Мінска.
Уладыку Экзарху саслужылі: настаяцель Пакроўскага храма протаіерэй Віктар Белякоў, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі прыхода.
Богаслужэбныя спевы выканаў святочны парафіяльны хор пад кіраваннем Валерыя Шмата.