Напярэдадні свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў аднайменным храме вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна
13 кастрычніка 202113 кастрычніка 2021 года, напярэдадні свята Пакрова Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, узначаліў усяночное трыванне ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны Салігорскай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Розаў; намеснік благачыннага Салігорскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова горада Салігорска протаіерэй Сергій Чарны; настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Чыжэвічы протаіерэй Генадзь Пашкевіч; клірыкі прыхода і госці ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Ігар Мартысевіч.
Спевы выканаў хор Пакроўскага прыхода пад кіраваннем Ганны Новік.
Перад пачаткам богаслужэння епіскапа павітаў старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Жайловіч Андрэй Леанідавіч.