Напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя

18 жніўня 2017

18 жніўня 2017 года, напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель сабора, благачынны 2-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Мазгоў і духавенства сабора.

За богаслужэннем маліліся: старшыня Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлана Пятроўна Карташова і кіраўнік спраў Заслаўскага гарвыканкама Маргарыта Алегаўна Канавалава.

Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Ганны Міхлюк.

Пасля заканчэння богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення.

Church.by

Фотарэпартаж