Напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя
18 жніўня 201918 жніўня 2019 года, напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель Праабражэнскага сабора, благачынны 2-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Мазгоў; духавенства 2-га Мінскага раённага благачыння і клірыкі сабора.
За богаслужэннем маліліся старшыня Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлана Пятроўна Карташова і кіраўнік спраў Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Маргарыта Алегаўна Канавалава.
Па склаўшайся мясцовай традыцыі, пасля поліелея, мітрапаліт Павел здзейсніў асвячэнне пладоў новага ўраджаю, прынесеных вернікамі.
Па заканчэнні ўсяночнага трывання Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных у храме са словам павучання. Уладыка Павел павіншаваў усіх вернікаў з дванадзесятым і прастольным святам сабора і пажадаў усім духоўнага ператварэння ў благаславёныя дні Успенскага посту.