Напярэдадні свята Нараджэння Іаана Прадцечы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў крыптавым Іаана-Прадцечанскім храме кафедральнага сабора Раждаства Хрыстова ў горадзе Салігорску
06 ліпеня 2021Увечары 6 ліпеня 2021 года, напярэдадні свята Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў усяночнае трыванне ў крыптавым храме Нараджэння Іаана Хрысціцеля кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску.
Архіпастыру саслужылі: благачынны Салігорскай царкоўнай акругі, ганаровы настаяцель кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова протаіерэй Мікалай Розаў; настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў горадзе Салігорску іерэй Дзімітрый Новікаў і клірыкі кафедральнага сабора.
За богаслужэннем маліўся благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, ключнік кафедральнага сабора Архангела Міхаіла ў горадзе Слуцку протаіерэй Ігар Штэпа.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Андрэй Самуйліч.
Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Ксеніі Варонінай.
У храме знаходзілася міратачывая Лакоцкая ікона Божай Маці «Замілаванне», прынесеная ў Салігорск.
Па заканчэнні ўсяночнага трывання ўладыка Экзарх прамовіў пропаведзь пра Хрысьціцеля Хрыстовага Іаана — найвялікшага «сярод народжаных жанчынамі» (Мф. 11:11), прыклад духоўна-маральнага самаўдасканалення для ўсіх хрысціян.
Чатыром супрацоўніцам Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы, якія папрацавалі ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыіяй, мітрапаліт Веніямін уручыў епархіяльныя ўзнагароды — медалі праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, II ступені. Узнагарод былі ўдастоены ўрач ЛФК аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Тамара Аляксандровіч, урач-тэрапеўт Наталля Паўлюкевіч, акушэрка радзільнага дома Аксана Караніха, медсястра вышэйшай катэгорыі прыёмнага пакою інфекцыйнага шпіталя Ганна Косарава.