Напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Лядзенскім Благавешчанскім манастыры
20 верасня 202020 верасня 2020 года, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў мужчынскім манастыры ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: ігумен манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація абіцелі ў свяшчэнным сане.