Напярэдадні свята святых апосталаў Пятра і Паўла мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска

11 ліпеня 2021

top.jpg

11 ліпеня 2021 года, напярэдадні дня памяці святых слаўных і ўсехвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка, благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, старшыня Камісіі па разбору праблем на прыходах; протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Тарасава Мінскага раёна, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Петра-Паўлаўскага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў маладзёжны хор сабора пад кіраўніцтвам Юліі Міхалевіч.

Па завяршэнні богаслужэння настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка падзякаваў уладыку Веніяміну за яго апостальскае служэнне.

Затым архіпастыр звярнуўся да духавенства і прыхаджан са словам настаўлення.

Church.by

Фотарэпартаж