Напярэдадні свята Успення Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
27 жніўня 201927 жніўня 2019 года, напярэдадні свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Вадзім Заркоў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.