Напярэдадні свята Жыровіцкай іконы Божай Маці Патрыяршы Экзарх здзейсніў святочнае ўсяночнае трыванне ў Жыровіцкім манастыры
20 мая 202119 мая 2021 года, напярэдадні свята Жыровіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя здзейсніў святочнае ўсяночнае трыванне ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.
Архіпастырам саслужылі брація і выкладчыкі Мінскай Духоўнай семінарыі ў свяшчэнным сане, духавенства Навагрудскай епархіі.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканалі мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі (рэгент — протадыякан Андрэй Скробат).