Напярэдадні свята Жыровіцкай іконы Божай Маці Патрыяршы Экзарх узначаліў святочнае ўсяночнае трыванне ў Жыровіцкай абіцелі
19 мая 202219 мая 2022 года, напярэдадні свята Жыровіцкай іконы Божай Маці, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація ўзначаліў святочнае ўсяночнае трыванне ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.
Архіпастырам саслужылі брація і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі ў свяшчэнным сане, духавенства Навагрудскай епархіі.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.