Напярэдадні святкавання Сабора новамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў храме-помніку ў гонар Усіх святых горада Мінска
30 кастрычніка 202130 кастрычніка 2021 года, напярэдадні Нядзелі 19-й пасля Пяцідзесятніцы, святкавання Сабора новамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў храме-помніку ў гонар Усіх святых горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі ключнік храмаў прыхода Усіх Святых протаіерэй Фёдар Поўны і духавенства храма.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Дзмітрый Сівакоў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова.