Напярэдадні Суботы Акафіста мітрапаліт Павел здзейсніў утраню з чытаннем Акафіста Прасвятой Багародзіцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
23 сакавіка 201823 сакавіка 2018 года, напярэдадні суботы пятай сядміцы Вялікага посту, Суботы Акафіста, Пахвалы Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў утраню з чытаннем Акафіста Прасвятой Багародзіцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.