Напярэдадні Суботы Акафіста Патрыяршы Экзарх здзейсніў утраню з чытаннем Акафіста Прасвятой Багародзіцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

12 красавіка 2019

top.jpg

12 красавіка 2019 года, напярэдадні суботы пятага тыдня Вялікага посту, Суботы Акафіста, Пахвалы Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў утраню з чытаннем Акафіста Прасвятой Багародзіцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Church.by

Фотарэпартаж