Напярэдадні Нядзелі сырапуснай мітрапаліт Веніямін здзейсніў богаслужэнне ў Лядзенскім мужчынскім манастыры

13 сакавіка 2021

top.jpg13 сакавіка 2021 года, напярэдадні Нядзелі сырапуснай, успаміну Адамава выгнання, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Благавешчанскім манастыры вёскі Малыя Ляды.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі ігумен мужчынскага манастыра ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна іераманах Лаўр (Будзіч) і брація абіцелі ў свяшчэнным сане.

Барысаўская епархія / Church.by 

Фотарэпартаж