Напярэдадні Вялікай Пятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў утраню з чытаннем дванаццаці Евангелляў Пакут у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
25 красавіка 201925 красавіка 2019 года, напярэдадні Вялікай Пятніцы, дня ўспаміну Святых спасіцельных пакут Госпада нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў утраню з чытаннем дванаццаці Евангелляў Пакут Хрыстовых у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пасля заканчэння богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення.