Напярэдадні Вялікай Пятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў утраню з чытаннем дванаццаці Страсных Евангелляў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

29 красавіка 2021

top.jpg

29 красавіка 2021 года, напярэдадні Вялікай Пятніцы, дня ўспаміну Святых збаўчых Пакут Госпада нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў утраню з чытаннем дванаццаці Страсных Евангелляў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пасля заканчэння богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення.

 Church.by  

Фотарэпартаж