У Карэлічах праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў факультатыва «Асновы праваслаўнай культуры»

06 чэрвеня 2018

top.jpg

З 4 па 8 чэрвеня ў сярэдняй школе № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы Гродзенскай вобласці праходзяць заняткі па павышэнню кваліфікацыі класных кіраўнікоў і настаўнікаў, якія выкладаюць факультатыў «Асновы праваслаўнай маральнасці (культуры)» ва ўстановах адукацыі Карэліцкага раёна.

Па заканчэнні заняткаў адбудзецца залік, здаўшы які, педагогі атрымаюць пасведчанні аб праходжанні курсаў павышэння кваліфікацыі.

У правядзенні заняткаў задзейнічаны настаўнікі агульнаадукацыйных школ, якія маюць досвед працы ў накірунку духоўна-маральнага выхавання, а таксама святары.

Курсы павышэння кваліфікацыі па духоўна-маральнаму выхаванню арганізаваны Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі па ініцыятыве Карэліцкага благачыння.

Пачаліся курсы з круглага стала на тэму: «Духоўна-маральнае выхаванне школьнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа». У мерапрыемстве прынялі ўдзел благачынны Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса і клірык благачыння іерэй Георгій Шаўчэнка.

Навагрудская епархія Church.by