У Хрышчэнскі сачэўнік мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Лядзенскім манастыры ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы

18 студзеня 2021

top.jpg

18 студзеня 2021 года, у навячэр'е Богаяўлення (Вадохрышчанскую Куццю), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў вялікую вячэрню, Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага і вялікае асвячэнне вады ў Благавешчанскім манастыры вёскі Малыя Ляды.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі ігумен мужчынскага манастыра ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна іераманах Лаўр (Будзіч) і брація абіцелі ў свяшчэнным сане.

На патроенай екценні былі агучаны малітоўныя прашэнні аб збаўленні ад каронавіруснай інфекцыі.

Пасля патроенай екценні прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы ўзнёс малітву, якая чытаецца падчас распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пасля заамвоннай малітвы пад спевы трапароў «Голас Гасподні на водах» святары выйшлі ў цэнтр храма, дзе мітрапаліт Веніямін здзейсніў вялікае асвячэнне вады.

Затым было здзейснена слаўленне святу.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан з Хрышчэнскім сачэўнікам, а затым звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія / Church.by 

Фотарэпартаж