У крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месцаў гібелі і пахавання загінуўшых пры выкананні службовых абавязкаў работнікаў МНС [+відэа]
15 кастрычніка 202115 кастрычніка 2021 года ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, горада Мінска адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месцаў гібелі і пахавання загінуўшых пры выкананні службовых абавязкаў работнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У цырымоніі прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі, старшыня прыходскай рады і ключар храмаў ппрыхода ў гонар Усіх Святых горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь, настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Тарасава Мінскага раёна протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, святары БПЦ, кіраўніцтва МНС, работнікі цэнтральнага апарата, тэрытарыяльных упраўленняў, усіх раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, родныя і блізкія загінуўшых.
Прамая трансляцыя цырымоніі вялася на афіцыйным YouTube канале МНС.
У ходзе праведзенай архіўнай працы былі сабраны дадзеныя аб 48 работніках органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ваенізаванай пажарнай службы і пажарнай аховы, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў пачынаючы з 1944 года. Сярод іх загінуўшыя ратавальнікі пры раптоўным абрушэнні канструкцый у 2010 годзе ў Мінску, выбуху газавага балона падчас ліквідацыі пажару ў жылым доме ў Вілейскім раёне ў 1999 годзе, падчас экстраннага выратавання атрымаўшых атручванне ядавітымі газамі людзей у 2016 годзе ў Крупскім раёне і многія іншыя, якія ахвяравалі сваім жыццём на карысць блізкіх.
Па загінулых была здзейснена памінальная ліція. Затым капсулу змясцілі ў адну з ніш крыпты храма-помніка.
«Моцны той народ, які памятае сваю гісторыю, сваіх продкаў, свае подзвігі і тых людзей, якія гэтыя подзвігі здзейснілі, у тым ліку ў мірны час. Зусім нядаўна ў Міністэрстве была праведзена работа па ўстанаўленню імёнаў і абставінаў гібелі нашых таварышаў, якія ў розныя гады сучаснай Беларусі загінулі пры выкананні службовых абавязкаў, служачы людзям і сваёй Айчыне. Было прынята рашэнне з благаславення Беларускай Праваслаўнай Царквы сабраць зямлю з месцаў пахаванняў нашых таварышаў, запрасіць сюды іх сваякоў, сабраць афіцэраў Міністэрства і закласці капсулу» — распавёў Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі.
«Памяць аб спачылых павінна жыць у нашых сэрцах. Сённяшняя падзея дапамагае людзям задумацца над тым, як узаемазвязаныя паняцці «жыццё» і «подзвіг», як важна берагчы жыццё і разам з тым быць гатовым ахвяраваць ім дзеля іншых. Гэта вялікая дабрадзейнасць. Усе, хто загінуў пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, жывыя ў сэрцах і памяці. Мы верым, што спачылыя праз самаадданы подзвіг удастоіліся ласкі Божай і Царства Нябеснага» — сказаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.