У Лідскім аддзеле Следчага камітэта быў здзейснены малебен
08 лютага 20177 лютага благачынны Лідскай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў здзейсніў малебен ў будынку Лідскага аддзела Следчага камітэта.
На набажэнстве прысутнічаў начальнік аддзела палкоўнік Аляксандр Канстанцінавіч Урбановіч і каля сарака службоўцаў.
— У нас ужо стала добрай традыцыяй ў дні пасля свята Хрышчэння Гасподняга здзяйсняць агульную малітву і асвячаць кабінеты нашага аддзела. Мне як кіраўніку неабходна клапаціцца не толькі аб нармальным фізічным стане асабовага складу, але і аб духоўным. Як чалавеку веруючаму, праваслаўнаму хрысціяніну, мне вельмі важна, каб мае падначаленыя былі маральнымі людзьмі. І перш чым вучыць кагосці і патрабаваць выпраўлення, трэба пачынаць з самога сябе. Гэта маё глыбокае і ўсвядомленае перакананне! — адзначыў начальнік аддзела ў прывітальным слове.
— Мы ў Царкве заклікаем выконваць запаведзі Божыя, а вы бачыце, як некаторымі людзьмі гэтыя запаведзі парушаюцца і якія наступствы бываюць у парушэнні законаў. У нас ёсць шмат аднолькавых мэтаў і агульных задач. Мы ўсе бачым, як сумленне затоптваецца некаторымі нашымі грамадзянамі, і наша агульная задача — абудзіць голас Бога ў чалавеку, — сказаў у пропаведзі айцец Расціслаў.
Далей былі асвечаны ўсе кабінеты аддзела.