У Мар'інай Горцы адбыліся Барысаўска-Слуцкія Калядныя чытанні
12 снежня 20187 снежня 2018 года пры арганізацыйнай падтрымцы Мінскага абласнога і Пухавіцкага раённага выканаўчых камітэтаў у горадзе Мар'іна Горка адбыліся Барысаўска-Слуцкія Калядныя рэгіянальныя між'епархіяльныя адукацыйныя чытанні, прысвечаныя тэме «Моладзь: свабода і адказнасць».
У Прэзідыуме Чытанняў прысутнічалі: Іван Станіслававіч Маркевіч, намеснік старшыні Мінаблвыканкама; Таццяна Мікалаеўна Хмель, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама; Таццяна Валянцінаўна Апраніч, начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; Аляксандр Георгіевіч Ласевіч, першы намеснік старшыні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта; Аляксандр Васільевіч Бройка, кіраўнік грамадскага аб'яднання «Цэнтр праваслаўнай асветы прападобнай Еўфрасінні Полацкай»; протаіерэй Сергій Башкіраў, кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Барысаўскай епархіі.
Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва ўсіх раёнаў, якія ўваходзяць у склад Барысаўскай і Слуцкай епархій: намеснікі старшыняў райвыканкамаў па ідэалогіі і кіраўніка аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Працы Чытанняў папярэднічаў малебен у храме святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
Затым удзельнікі форуму накіраваліся ў раённы цэнтр культуры, дзе азнаёміліся з выставамі метадычнай і духоўнай літаратуры, працамі юных мастакоў — пераможцаў конкурсу «Прыгажосць Божага свету», майстар-класамі.
На пленарным пасяджэнні з прывітальнымі словамі выступілі: Іван Станіслававіч Маркевіч, епіскап Веніямін, епіскап Антоній, Аляксандр Георгіевіч Ласевіч.
Свае даклады прадставілі:
— протаіерэй Уладзімір Башкіраў, загадчык кафедры багаслоўя Інстытута тэалогіі БДУ, доктар багаслоўя — «Хрысціянскія пісьменнікі аб выхаванні дзяцей»;
— Марына Аляксандраўна Мажэйка, загадчыца кафедры філасофіі і метадалогіі гуманітарных навук БДУК, доктар філасофскіх навук — «Хрысціянскія каштоўнасці ў светапоглядзе сучаснай моладзі: праблема веры і даверу да свету»;
— Аляксандр Аляксандравіч Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі — «Патэнцыял навукова-праектнай дзейнасці моладзі».
Працягнуліся Чытанні ў секцыйным фармаце. Слуцка-Салігорскую епархію ў саставе кіраўніцтва секцый прадставілі: кіраўнік епархіяльнага аддзела па справах моладзі іерэй Павел Сяргееў (секцыя «Царква і моладзь»), кіраўнік лагера «Святая Русь» і духаўнік Праабражэнскага брацтва Нясвіжскага благачыння протаіерэй Алег Абрамовіч (секцыя сямейнага выхавання і дашкольных устаноў), кіраўнік епархіяльнага аддзела адукацыі і катэхізацыі протаіерэй Георгій Пятроўскі (секцыя ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічных устаноў), благачынны Капыльскай царкоўнай акругі протаіерэй Сергій Чарны (секцыя ўстаноў культуры), благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун (секцыя «Царква і армія»), кіраўнік прэс-службы епархіі іерэй Андрэй Еўшэль (секцыя «Царква і СМІ»), памочнік благачыннага Слуцкай царкоўнай акругі па сацыяльнаму служэнню протаіерэй Аляксандр Шклярэўскі (секцыя «Вопыт супрацоўніцтва з установамі аховы здароўя»).
На Чытаннях прысутнічалі ўсе благачынныя Слуцка-Салігорскай епархіі, памочнікі благачынных, кіраўнікі епархіяльных аддзелаў. Правячага архіерэя суправаджаў сакратар епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько.
У завяршэнне форуму быў прыняты выніковы дакумент.