У Міжнародных Калядных чытаннях прыняла ўдзел дэлегацыя турэмных свяшчэннікаў Беларускага Экзархату

28 студзеня 2017

top.jpg

Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па турэмным служэнні свяшчэннік Георгій Лапухоў і дэлегацыя турэмных святароў Беларускага Экзархату прынялі ўдзел у працы юбілейных Міжнародных Калядных чытанняў у рамках секцыі «Турэмнае служэнне Праваслаўнай Царквы».

У гэтым годзе адным з пераможцаў агляду рэлігійнай дзейнасці асуджаных «Не колькасцю, а змірэннем» быў прызнаны асуджаны ПК-20 горада Мазыра. Пасведчанні лаўрэата былі ўручаны святару Георгію Лапухову і ў далейшым будуць уручаны пераможцу конкурсу.

Church.by