У МінДС адбыўся круглы стол «Руская Праваслаўная Царква ў гады масавых рэпрэсій»

23 снежня 2017

top.jpg

22 снежня 2017 года па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў чытальнай зале семінарыі прайшоў круглы стол «Руская Праваслаўная Царква ў гады масавых рэпрэсій».

На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты ўсіх курсаў Мінскай духоўнай семінарыі. Мадэратарам круглага стала выступіў прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт Аляксандр Валер'евіч Слесараў. Адкрываючы работу форума, ён адзначыў важнасць асэнсавання трагічнай гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў ХХ стагоддзі і ўнікальнага вопыту царкоўнага жыцця ва ўмовах атэістычнага тэрору.

Першым перад прысутнымі выступіў выкладчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі протадыякан Павел Бубноў, які прадставіў даклад на тэму: «Памесны Сабор 1917-1918 гадоў і пачатак ганенняў на Царкву».

Затым загадчык кафедры царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Генадзь Логін распавёў пра гісторыю ўстанаўлення святкавання Сабора Жыровіцкіх святых і аб персаналіях, уключаных у яго склад.

Сакратар Вучонага савета Мінскай духоўнай семінарыі протадыякан Георгій Пшанко выступіў з паведамленнем «Жыццё і вызнаўчы подзвіг протаіерэя Андрэя Куца (1887-1939)».

Завяршальным стала выступленне дацэнта А. В. Слесарева на тэму «Царкоўнае падполле і «катакомбнае» сектанцтва на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў 1920-1990-я гады».

Выступленні дакладчыкаў суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі і наступным абмеркаваннем.

Падчас мерапрыемства протаіерэй Генадзь Логін перадаў у царкоўна-гістарычны музей Мінскай духоўнай семінарыі друкаваныя і рукапісныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць гісторыю высылкі ў 1912 годзе ў Жыровіцкі манастыр Саратаўскага епіскапа Гермагена (Далганава), які выступіў з крытыкай Рыгора Распуціна, а таксама дзейнасць архімандрыта Ціхана (Шарапава) на пасадзе настаяцеля Жыровіцкага манастыра ў 1922-1924 гадах.

Мерапрыемства адбылося ў рамках рэалізацыі праграмы Мінской духоўнай семінарыі па захаванню памяці аб навамучаніках і вызнаўцах Рускай Праваслаўнай Царквы ХХ стагоддзя, прынятай 29 чэрвеня 2016 года на пасяджэнні Вучонага савета Мінскай духоўнай семінарыі.

МінДС / Church.by