Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У Мінск з Нью-Ёрка будзе прынесена правіца прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы [АБНОЎЛЕНА]

19 мая 2018

83_L.jpg

19 мая 2018 года ў Мінск са Знаменскага Сінадальнага сабора горада Нью-Ёрка будзе прынесена вялікая святыня — каўчэг з правіцай святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны і з часціцай мошчаў прападобнамучаніцы інакіні Варвары. У Мінску каўчэг будзе знаходзіцца да 22 мая.

У 2018 годзе спаўняецца 100 гадоў з дня пакутніцкай смерці царскіх страстацерпцаў Раманавых і вялікай княгіні Лізаветы.

Вялікая княгіня Лізавета — унучка брытанскай каралевы Вікторыі, гесэнская прынцэса, жонка вялікага князя Сяргея Аляксандравіча Раманава (забітага тэрарыстам у 1905 годзе), заснавальніца Марфа-Марыінскай абіцелі міласэрнасці ў Маскве, адна з найвялікшых праваслаўных падзвіжніц ХХ стагоддзя.

Прынясенне святыні ў Мінск — рэдкая магчымасць пакланіцца святым мучаніцам. Як вядома, мошчы вялікай княгіні Лізаветы і інакіні Варвары знаходзяцца ў Гефсіманіі, у манастыры роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Менавіта туды астанкі вялікай княгіні былі прывезены ў 1918 годзе з Алапаеўска. У 1981 годзе правіца святой была перанесена ў ЗША.

Святыню з Нью-Ёрка даставіць намеснік старшыні моладзевага Сінадальнага аддзела Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Андрэй Сомер. Прынясенне святыні ў Мінск ажыццяўляецца пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Моладзевай асацыяцыяй князя Уладзіміра (ЗША).

Час і месца знаходжання святыні ў Мінску:

Свята-Духаў кафедральны сабор (вул. Кірыла і Мяфодзія, 3)

19 мая (субота) — з 17:00 да 22:00

20 мая (нядзеля) — з 6:00 да 15:00

Свята-Лізавецінскі манастыр, храм у гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная» (вул. Выгоцкага, 6)

20 мая (нядзеля) 17:00 — кругласутачна.

21 мая (панядзелак) — кругласутачна.

22 мая (аўторак) — да 21:00.

Паштовы адрас: вул. Прытыцкага, 65, г. Мінск, 220121, Рэспубліка Беларусь.

Афіцыйны сайт: www.pmb.by.

E-mail: prav.m.bel@gmail.com.

Для паломнікаў у Лізавецінскім манастыры будзе арганізавана культурная праграма: тэматычныя выставачныя экспазіцыі, паказы фільмаў і экскурсіі.

Прэс-падыход адбудзецца ў Лізавецінскім манастыры (каля храма ў гонар іконы Божай Маці «Дзержаўная», вул. Выгоцкага, 6) 20 мая ў 16:40. Пытанні можна будзе задаць кіраўніку дэлегацыі протаіерэю Андрэю Сомеру і духаўніку абіцелі протаіерэю Андрэю Лемяшонку.

У дні знаходжання святыні ў Лізавецінскім манастыры будзе працаваць прэс-цэнтр. Неабходную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 (29) 270 44 94; +375 (29) 185 47 88 — Валянціна Аляксееўна Сцяпанава.

Падрабязная інфармацыя пра знаходжанне святыні ў Мінску будзе размешчана на сайце: https://obitel-minsk.ru/, а таксама ў сацыяльных сетках: https://vk.com/st.elizabethhttps://www.facebook.com/obitel.minsk/.

Church.by