У Мінску малітоўна адзначылі 40-годдзе служэння мітрапаліта Філарэта на Беларускай зямлі
24 кастрычніка 201824 кастрычніка 2018 года ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых быў здзейснены падзячны малебен, прымеркаваны да 53-годдзя архіерэйскай хіратоніі і 40-годдзя служэння на Беларускай зямлі мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Малебен здзейсніў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
За богаслужэннем маліліся: мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі; протаіерэй Мікалай Коржыч, настаяцель прыхода дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску, благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства; ігумення Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра Еўдакія (Ляўшук).
Набажэнства наведалі: кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Па завяршэнні малебна мітрапаліт Павел павіншаваў Ганаровага Патрыяршага Экзарха са знамянальнымі датамі і пажадаў здароўя і дапамогі Божай, адзначыўшы значны ўклад уладыкі Філарэта ў адраджэнне Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. Ад імя епіскапату, духавенства і міран Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліту Філарэту былі ўручаны прасфора і кветкі.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава зачытала віншавальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і ўручыла мітрапаліту Філарэту букет кветак.
Леанід Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, таксама цёпла павіншаваў юбіляра і ўручыў кветкі.
* * *
Даведка:
24 кастрычніка 1965 года ў Троіцкім саборы Аляксандра-Неўскай лаўры за Бажэственнай літургіяй была здзейснена хіратонія архімандрыта Філарэта (Вахрамеева) у епіскапа Ціхвінскага, вікарыя Ленінградскай епархіі.
10 кастрычніка 1978 года Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Пімен і Свяшчэнны Сінод прызначылі Высокапраасвяшчэннага Філарэта мітрапалітам Мінскім і Беларускім.