У Мінску малітоўна адзначылі дзень нараджэння мітрапаліта Філарэта
21 сакавіка 201921 сакавіка 2019 года споўнілася 84 гады з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
У гэты дзень па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых падзячны малебен, за якім былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб здароўі мітрапаліта Філарэта.
За набажэнствам маліліся: мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; святары Беларускай Праваслаўнай Царквы, кіраўнікі і супрацоўнікі сінадальных аддзелаў Беларускага Экзархату і служб Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, праваслаўныя мінчане.
У храме прысутнічалі ганаровыя госці: кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Віктаравіч Бабіч і супрацоўнікі Расійскай дыпламатычнай місіі.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Па заканчэнні малебна мітрапаліт Павел павіншаваў мітрапаліта Філарэта з днём нараджэння ад імя епіскапату, духавенства, манаскіх асоб, міран і ўсёй паўнаты Беларускай Праваслаўнай Царквы. Уладыка Павел пажадаў Ганароваму Патрыяршаму Экзарху моцы цялеснай, бадзёрасці душэўнай і доўгіх гадоў жыцця на радасць праваслаўнаму народу Беларусі.
Патрыяршы Экзарх паднёс у дар мітрапаліту Філарэту прасфору і букет кветак.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Іванаўна Качанава павіншавала мітрапаліта Філарэта, агучыла прывітальны адрас ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і ўручыла ўладыку букет кветак.
Затым уладыка Філарэт прыняў віншаванні ад іншых высокіх гасцей і ўсіх, хто наведаў у гэты дзень дамавы храм Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
Мітрапаліт Філарэт перадаў вернікам архіпастырскае благаславенне і ўручыў кожнаму салодкі падарунак.