У Мінску малітоўна адзначылі дзень тэзаімянінаў мітрапаліта Філарэта
14 снежня 201914 снежня 2019 года, у дзень памяці святога праведнага Філарэта Міласцівага — дзень тэзаімянінаў мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых была здзейснена святочная Бажэственная літургія.
Богаслужэнне ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Уладыку Экзарху саслужылі: мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый; архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; епіскапы: Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
За Літургіяй маліўся мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Архіпастырам саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Мікалай Коржыч; ключнік дамавога храма Сабора Беларускіх святых іерэй Макарый Кавалёў і госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Богаслужэнне наведалі: Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў; намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч; Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка; прэзідэнт Групы кампаній «АСВТ», прэзідэнт Фонду роўнаапостальных Канстанціна і Алены Анастасія Пятроўна Асіціс; генеральны дырэктар групы кампаній «АСВТ» Ірына Вілісаўна Фядулава і іншыя высокія госці.
Радасць малітоўных зносін з саборам архіерэяў падзялілі клірыкі Беларускай Праваслаўнай Царквы, ігуменні жаночых манастыроў і мноства вернікаў.
За Бажэственнай літургіяй былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб здароўі цяпер тэзаімянітага мітрапаліта Філарэта. Пасля патроенай екценні мітрапаліт Павел узнёс малітву аб міры на Украіне.
Пасля завяршэння богаслужэння ўладыка Павел агучыў віншавальны адрас Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і сардэчна павіншаваў мітрапаліта Філарэта з днём Ангела ад імя епіскапату, духавенства і верных дзяцей Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ганароваму Патрыяршаму Экзарху былі паднесены святая прасфара і букет кветак.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч зачытаў віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Мітрапаліт Ісідар павіншаваў уладыку Філарэта ад імя працаўнікоў Маскоўскай Патрыярхіі, якія працавалі пад кіраўніцтвам Ганаровага Патрыяршага Экзарха.
З днём тэзаімянінаў мітрапаліта Філарэта павіншаваў і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.
Затым уладыка Філарэт прыняў віншаванні ад духавенства і багалюбівых міран, падаўшы кожнаму архіпастырскае благаславенне.