У Мінску пачынае навучальны год арт-лекторый «Парфіра»
29 верасня 2017Парфіра — адзенне цароў і імператараў, а ў хрысціянскай традыцыі — адзенне Іісуса Хрыста на абразах. Хрысціянства на працягу ўсёй сваёй двухтысячагадовай гісторыі стварае помнікі мастацтва і архітэктуры, якія праз стагоддзі дзівяць нас і раскрываюць веравучэнне Царквы. Храмы, фрэскі, іконы — усё гэта частка нашага паўсядзённага жыцця, богаслужэбнай практыкі і прасторы горада.
Кожны чацвер з 19:00 да 20:00 ўсім жадаючым будзе прадастаўлена магчымасць вывучаць свет хрысціянскага мастацтва. З 20:00 да 21:00 — абмеркаванне ўбачанага за кубкам чаю з саладошчамі.
Арт-лекторый «Парфіра» працуе на базе Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы пры Мінскай духоўнай акадэміі (вул. Зыбіцкая, 27) з 29 кастрычніка 2015 года.
Вядзе лекторый загадчыца Царкоўна-гістарычнага музея Марыя Нецвятаева.
Рэкамендуемае ахвяраванне — 3 беларускіх рублі за лекцыю для арганізацыі чаявання.