У Мінску пройдзе IV Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»
21 снежня 2017IV Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» пройдзе з 11 па 14 студзеня 2018 года ў Мінску.
Мерапрыемства адбудзецца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. У адукацыйным цэнтры Лізавецінскага манастыра збяруцца лепшыя батлеечныя і лялечныя тэатры з 7 краін: Беларусі, Расіі, Літвы, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Германіі і Украіны. Для ўдзелу ў конкурснай праграме адабрана 18 калектываў. У ўмелых руках батлеечных і лялечных майстроў казачныя персанажы ажывуць і пазнаёмяць гледачоў з дзіўным светам чараўніцтва, дабра і дабрадушнасці. Мерапрыемства па традыцыі праходзіць у перыяд Святак, калі паўсюль пануе асаблівая атмасфера прыгажосці і міласэрнасці.
Цырымонія адкрыцця фестывалю «Нябёсы» адбудзецца ў 10.00 11 студзеня 2018 года (чацвер) у актавай зале адукацыйнага цэнтра пры Лізавецінскім манастыры.
Падыход прэсы адбудзецца ў 9.20 11 студзеня ў холе нядзельнай школы Лізавецінскага манастыра. У якасці спікераў выступяць арганізатары мерапрыемства.
Правядзенне Міжнароднага Каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» уваходзіць у Праграму супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2018-2021 гады.
Ідэю фестывалю «Нябёсы» адлюстроўвае традыцыйны слоган — «З лялькай ды Бога». З дапамогай добрых і маляўнічых батлеечных прадстаўленняў удзельнікі мерапрыемства дапамагаюць гледачам стаць яшчэ бліжэй да Бога, убачыць прыгожае, вечнае, сапраўднае праз прызму лялечнага свету. Атмасферу мерапрыемства адлюстроўвае і дэвіз IV Міжнароднага фестывалю «Нябёсы» — «Лялькі дораць радасць!»
Мэты фестывалю — развіццё традыцыйнага батлеечнага і лялечнага тэатральнага мастацтва, умацаванне міжнародных культурных сувязяў, далучэнне да тэатральнага мастацтва падрастаючага пакалення і падтрымка адоранай моладзі.
Садзейнічанне ў правядзенню фестывалю аказваюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Заснавальнікамі мерапрыемства з'яўляюцца Мінская епархія, Лізавецінскі манастыр, сястрыцтва ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы. Мастацкі кіраўнік фестывалю — акцёр НАДТ імя Максіма Горкага Аляксандр Ждановіч.
Прадстаўленыя спектаклі будзе ацэньваць прафесійнае журы — акцёры, тэатральныя крытыкі, навуковыя дзеячы і мастацтвазнаўцы. Пераможцаў вызначаць у наступных намінацыях: «За лепшы спектакль» (гран-пры фестывалю), «За лепшы дэбют», «За лепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля», «За лепшае акцёрскае выкананне» і інш.
Акрамя насычанай конкурснай праграмы, у перыяд правядзення фестывалю для гледачоў будуць арганізаваны тэматычныя круглыя сталы, выставы і творчыя сустрэчы. Самыя юныя госці змогуць не толькі ўбачыць казачныя прадстаўленні, але і паспрабаваць сябе ў ролі лялечнікаў, мастакоў і рамеснікаў на займальных майстар-класах.
Штогод Міжнародны Калядны фестываль «Нябёсы» выконвае дабрачынную місію. Для людзей, якія маюць асаблівую патрэбу ў батлеечным і лялечным мастацтве, праходзіць дабрачынная акцыя «Святло душы — дабрачыннасць», якая стала традыцыйнай. Акцыя стартавала яшчэ да пачатку мерапрыемства. Лялечныя майстры парадавалі сваёй творчасцю людзей, якія знаходзяцца ў шпіталях, выхаванцаў інтэрнатаў і дамоў састарэлых.
Запрашаем прадстаўнікоў СМІ прыняць удзел у асвятленні IV Міжнароднага Каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы». Заяўкі на акрэдытацыю прымаюцца да 4 студзеня 2018 года ўключна на электронны адрас: batleika.fest@yandex.ru.
Лялькі чакаюць Вас у госці!
Весткі пра фестываль размешчаны на афіцыйных старонках фестывалю: vk.com/nyabesy, www.facebook.com/niabiosy і на сайце манастыра http://obitel-minsk.by/nyabesy.
Каардынатары прэс-цэнтра: +375 (29) 875 71 47 (Марыя Дадалка), +375 (33) 349 63 27 (Яўгенія Бярдзюгіна). Электронная пошта: batleika.fest@yandex.ru.