У Мінску пройдзе канферэнцыя «Місія манаства ў сучасным свеце»

04 лістапада 2017

top.jpg

15 лістапада 2017 года ў Лізавецінскім манастыры горада Мінска пройдзе манаская секцыя рэгіянальнага этапу XXVI Міжнародных Ражджэственскіх адукацыйных чытанняў на тэму «Місія манаства ў сучасным свеце».

Правядзенне форуму ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Арганізатар канферэнцыі — Сінадальны аддзел па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату.

У форуме прымуць удзел: архіпастыры, ігумены, ігуменні, насельнікі манастыроў Беларускага Экзархату, выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі.

Перад пачаткам канферэнцыі будзе здзейснена Бажэственная літургія.

З дакладамі выступяць:

- епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, старшыня Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату: «Місія манаства ў сучасным свеце»;

- іераманах Андрэй (Васілюк), выкладчык патралогіі Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя: «Пастараемся ж дапамагчы малітвай ўсяму свету: прападобны Паісій Святагорац аб прызначэнні манаства»;

- ігумення Еўдакія (Ляўшук), ігумення Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра: «Сіла і значэнне святасці ў жыцці грамадства: прападобная Еўфрасіння Полацкая і яе духоўная спадчына»;

- архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), намеснік Мікольскага мужчынскага манастыра ў горадзе Гомелі: «Духоўна-асветніцкая дзейнасць Свята-Нікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля»;

- Аляксандр Валер'евіч Слесараў, прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, кандыдат багаслоўя, дацэнт: «Місіянерская дзейнасць архімандрыта Серафіма (Шахмуця)».

Даклады будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату «Манастырскі хранограф».

Манастырскі хранограф / Church.by