У Мінску пройдзе канферэнцыя, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)
28 лютага 202020 сакавіка 2020 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца канферэнцыя, прымеркаваная да святкавання 85-годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Працы форуму будзе папярэднічаць урачыстае адкрыццё абноўленай экспазіцыйнай залы, прысвечанай мітрапаліту Філарэту і дзеючай пры царкоўна-гістарычным музеі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Мінскай духоўнай акадэміі.
Праграма канферэнцыі ўключае выступленні наступных дакладчыкаў:
-
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Тэма даклада: «Служэнне мітрапаліта Філарэта на чале Беларускай Праваслаўнай Царквы»
-
Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Тэма даклада: «Мітрапаліт Філарэт як педагог, настаўнік і духоўны айцец»
-
Архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі. Тэма даклада: «Мітрапаліт Філарэт як ініцыятар і арганізатар адраджэння духоўнай адукацыі ў Беларускай Праваслаўнай Царкве»
-
Архімандрыт Нікадзім (Генералаў). Тэма даклада: «Праблематыка стану і развіцця праваслаўнага багаслоўя на мяжы XX-XXI стагоддзяў у працах мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі»
-
Протаіерэй Уладзімір Башкіраў, прафесар. Тэма даклада: «Прапаведнік і настаўнік маральнасці: духоўнае жыццё ў пропаведзях Высокапраасвяшчэннейшага Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі»
-
Свяшчэннік Святаслаў Рагальскі, старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла». Тэма даклада: «Прыклад служэння Царкве: мітрапаліт Філарэт вачыма іпадыякана».
Пасля завяршэння пленарнай часткі адбудзецца прэзентацыя новых кніжных выданняў. Арганізатарамі прэзентацыі выступаюць епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній і протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства.
Завершыцца мерапрыемства канцэртам харавых калектываў духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Час правядзення канферэнцыі: 20 сакавіка 2020 года (пятніца), 14:00.
Месца правядзення: Мінская духоўная акадэмія, актавая зала (Мінск, вул. Зыбіцкая, 27).
Уваход вольны.