У Мінску пройдзе Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»
29 снежня 2018V Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» пройдзе з 10 па 13 студзеня 2019 года ў Мінску (вул. Выгоцкага, 5). Цырымонія адкрыцця адбудзецца 10 студзеня ў 11.00. Прэс-падыход да арганізатараў у 10.30.
— Будучы форум — асаблівы, бо ў нас першы юбілей. Нам 5 гадоў! Адсвяткуйце імяніны з намі! Мы запрашаем у госці нашых даўніх сяброў, гатовыя пазнаёміцца і прыняць новых лялечнікаў з усяго свету — гавораць арганізатары міжнароднага форуму.
У адукацыйным цэнтры Лізавецінскага манастыра збяруцца лепшыя батлеечныя і лялечныя тэатры з 5 краін.
Для ўдзелу ў конкурснай праграме адабраны 15 калектываў:
- Беларусь (Мінск, аг. Ракаў Мінскай вобласці, в. Стойлы Брэсцкай вобласці);
- Расія (Масква, Санкт-Пецярбург, Пушкіна, Каломна, Яраслаўль, Кіраў);
- Украіна (Ужгарад);
- Эстонія (Талін);
- Літва (Вільня).
Заяўкі на ўдзел паступілі ад 40 калектываў. Больш за палову — замежныя прэтэндэнты, у тым ліку з Фінляндыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Ізраіля. Сярод беларускіх лялечнікаў найбольш актыўна сябе праявілі тэатры з Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцей.
Ідэю фестывалю «Нябёсы» адлюстроўвае традыцыйны слоган — «З лялькай да Бога». З дапамогай добрых і маляўнічых батлеечных прадстаўленняў удзельнікі мерапрыемства дапамагаюць гледачам убачыць прыгожае, вечнае, сапраўднае скрозь прызму лялечнага свету.
Мэты фестывалю — развіццё традыцыйнага батлеечнага і лялечнага тэатральнага мастацтва, умацаванне міжнародных культурных сувязяў, далучэнне да тэатральнага мастацтва падрастаючага пакалення і падтрымка адоранай моладзі.
Заснавальнікі мерапрыемства — Мінская епархія, Лізавецінскі манастыр, сястрыцтва ў гонар святой прападобнамучаніцы Лізаветы. Садзейнічанне ў правядзенні фестывалю аказваюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Мастацкі кіраўнік фестывалю — акцёр НАДТ імя М. Горкага Аляксандр Ждановіч.
Прадстаўленыя спектаклі будзе ацэньваць прафесійнае журы — акцёры, тэатральныя крытыкі, навуковыя дзеячы і мастацтвазнаўцы. Пераможцаў вызначаць у наступных намінацыях: «За лепшы спектакль» (гран-пры фестывалю), «За лепшы дэбют», «За лепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля», «За лепшае акцёрскае выкананне» і інш.
У 2018 годзе фестываль быў уключаны ў спіс мерапрыемстваў Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2018-2021 гады.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 247 ад 20.06.2018 г. 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы. Гэтая тэма стане адным з напрамкаў будучага фестывалю. У прыватнасці, з мэтай захавання гісторыка-культурнай, духоўнай спадчыны і павышэння прафесійнага майстэрства аматарскіх калектываў з рэгіёнаў штогод арганізоўваецца метадычны дзень, прысвечаны тэме батлеечнага мастацтва. Сёлета «Школа батлейкі» пройдзе 9 студзеня. Мэтай семінара з'яўляецца стварэнне ўмоў для развіцця батлеечных самадзейных тэатраў і творчай самарэалізацыі падрастаючага пакалення. «Школа батлейкі» на маючым адбыцца фестывалі «Нябёсы» арганізуецца ўжо ў трэці раз. За мінулыя два гады дзякуючы семінару многія яго ўдзельнікі ўдасканалілі (а некаторыя арганізавалі) працу тэатральна-батлеечных калектываў у сваіх рэгіёнах. Цікавасць да ўдзелу ў школе выказалі тэатралы з Расіі і Украіны.
Акрамя насычанай конкурснай праграмы, у перыяд правядзення фестывалю для гледачоў будуць арганізаваны тэматычныя круглыя сталы, выставы і творчыя сустрэчы. Самыя юныя госці змогуць не толькі ўбачыць казачныя паказы, але і паспрабаваць сябе ў ролі лялечнікаў, мастакоў і рамеснікаў на займальных майстар-класах.
Штогод Міжнародны Калядны фестываль «Нябёсы» выконвае дабрачынную місію. Для людзей, якія змагаюцца з хваробамі, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, праходзіць дабрачынная акцыя «Святло душы — дабрачыннасць», якая стала традыцыйнай. Акцыя стартавала 16 кастрычніка 2018 года і прадоўжыцца да канца фестывалю. Лялечныя майстры радуюць сваёй творчасцю людзей, якія знаходзяцца ў бальніцах, выхаванцаў інтэрнатаў і жыхароў дамоў састарэлых.
Пастаяннымі спонсарамі фестывалю выступілі прадпрыемства «Пушысцік», ААТ «Белцяжмаш», прафсаюз. Падтрымку фестывалю аказалі пасольства Расійскай Федэрацыі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі ў Беларусі, пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, Эстонскай Рэспубліцы і Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Мінску.
На спектаклі конкурснай праграмы патрабуецца запіс па тэлефоне, паколькі спектаклі камерныя — колькасць месцаў у залі абмежаваная. Нумары тэлефонаў для запісу будуць размешчаны ў сацыяльных сетках фестывалю. Уваход на спектаклі конкурснай праграмы будзе ажыццяўляцца за ахвяраванні.
Звесткі аб мерапрыемстве размешчаны на афіцыйных старонках фестывалю: vk.com/nyabesy, www.facebook.com/niabiosy і на сайце манастыра http://obitel-minsk.by/nyabesy.
Каардынатары прэс-цэнтра: +375 (29) 875 71 47 (Марыя Дадалка), +375 (33) 349 63 27 (Яўгенія Бярдзюгіна). Электронная почшта: batleika.fest@yandex.ru.
Акрэдытацыя прэсы да 8 студзеня 2018 года.