У Мінску пройдуць Чацвёртыя Беларускія Калядныя чытанні «Моладзь: свабода і адказнасць»
23 лістапада 2018Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 29-30 лістапада 2018 года пройдуць чацвёртыя Беларускія Калядныя чытанні «Моладзь: свабода і адказнасць».
Чытанні арганізуе Беларуская Праваслаўная Царква пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У цэнтры ўвагі чытанняў - моладзь: свабода і адказнасць у сучасным свеце, актуальныя праблемы духоўна-маральнага выхавання і захавання культурнай спадчыны.
Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца святары, прадстаўнікі органаў улады, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, прадстаўнікі іншых напрамкаў дзейнасці.
Урачыстае адкрыццё Чацвёртых Беларускіх Калядных чытанняў адбудзецца 29 лістапада 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116. Пачатак у 11: 00.
Секцыйныя пасяджэнні пройдуць 30 лістапада 2018 года ў вышэйшых навучальных установах горада Мінска.
Праграма чытанняў прадугледжвае працу па наступных напрамках:
- Царква і моладзь. Моладзь: свабода і адказнасць
- Гісторыя Праваслаўя на тэрыторыі Беларусі
- Навамучанікі і вызнаўцы зямлі Беларускай
- Царква і культура. Традыцыя і дыялог
- Узаемадзеянне Царквы з дзяржаўнымі і грамадскімі інстытутамі
- Педагагічны кірунак: «Духоўнасць, маральнасць, традыцыі»
- Рэлігійная адукацыя і катэхізацыя ў Беларускай Праваслаўнай Царкве
- Студэнцкая секцыя
- Сацыяльнае служэнне Царквы
- Адраджэнне хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў
- Манастыры і манаства
- III мінскія казачыя Калядныя адукацыйныя чытанні
У рабоце форуму прадугледжана вялікая творчая праграма.
Выдаткі на ўдзел у чытаннях (праезд, харчаванне, пражыванне) за кошт накіроўваючага боку.
Заяўкі на ўдзел і матэрыялы дакладаў прымаюцца да 19 лістапада 2018 года па электроннай пошце: metkabinet@tut.by (тэма: Калядныя чытання). Кожнае адпраўленне павінна ўтрымліваць прымацаваныя файлы: заяўка (Петров_И_К_заявка.doc), даклад (Петров_И_К_доклад.doc).
Кантактныя тэлефоны: +375293039763; +375298708441; +375293449980; +375297511575; +375291314577.