У Мінску прайшоў III Усебеларускі місіянерскі асветніцкі з'езд, які сабраў больш за 300 удзельнікаў
15 мая 2026Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Мінску 14 мая 2026 года ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска прайшоў III Усебеларускі місіянерскі асветніцкі з'езд, які сабраў больш за 300 удзельнікаў.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Сінадальны місіянерскі (асветніцкі) аддзел Беларускага Экзархату.
На з'езд прыбылі дэлегацыі з усіх епархій Беларускага Экзархату. Да ўдзелу былі запрошаны супрацоўнікі епархіяльных місіянерскіх аддзелаў, а таксама святары і міране, якія актыўна праяўляюць сябе ў місіянерскай асветніцкай дзейнасці. Сход узначаліў епіскап Нясвіжскі Аўксенцій, вікарый Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які агучыў прывітальнае слова Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы да прысутных.
Праграма з'езда ўключала пленарнае пасяджэнне, тэматыка якога была накіравана на практычную місіянерскую дзейнасць, насычаную секцыйную праграму і духоўна-асветніцкі канцэрт, падрыхтаваны нядзельнай школай прыхода храма вялікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі ў горадзе Мінску.
У рамках пленарнага пасяджэння выступілі старшыня Сінадальнага місіянерскага (асветніцкага) аддзела Беларускага Экзархату іерэй Аляксандр Насека з дакладам «Агляд місіянерскай асветніцкай дзейнасці ў Беларускай Праваслаўнай Царкве. Кірунак і развіццё місіянерскай асветніцкай дзейнасці»; адказны сакратар Сінадальнага місіянерскага (асветніцкага) аддзела іерэй Віталь Малішэўскі, які праінфармаваў аб місіянерскай дзейнасці па-за парафіямі; намеснік старшыні Сінадальнага місіянерскага (асветніцкага) аддзела іерэй Сергій Цімашэнкаў, даклад якога быў прысвечаны тэме місіянерскага асветніцкага служэння сярод моладзі; намеснік кіраўніка Місіянерскага (асветніцкага) аддзела Мінскай епархіі іерэй Давід Баброў распавёў пра бескантактную місію і формы місіянерскай дзейнасці; даклад кіраўніка Місіянерскага (асветніцкага) аддзела Барысаўскай епархіі іерэя Рыгора Цалкова быў прысвечаны тэме «Прыходская місіянерская асветніцкая дзейнасць».
У рамках мерапрыемства за актыўную місіянерскую асветніцкую працу каля 70 святароў і міран былі адзначаны граматамі і падзякамі Патрыяршага Экзарха.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

