У Мінску прайшоў моладзевы вечар «Вялікую радасць абвяшчаю вам»

28 лістапада 2017

top.jpg

26 лістапада 2017 года ў саборным доме Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора адбыўся музычны творчы вечар для маладых людзей «Вялікую радасць абвяшчаю вам».

Вечар, які стаў ужо добрай традыцыяй, праводзіцца напярэдадні Ражджэственскага посту.

Сярод гасцей былі сябры брацтваў і моладзевых груп з прыходаў Мінскай епархіі. Колькасць маладых удзельнікаў мерапрыемства склала 100 чалавек.

Праграма творчага вечара пачалася з богаслужэння ў храме свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, які ўзначаліў духаўнік брацтва ў гонар святых бяссрэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна Рымскіх іерэй Дзімітрый Нецвятаеў, клірык Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Па заканчэнні богаслужэння айцец Дзімітрый звярнуўся да маладых людзей са словамі духоўнага настаўлення ў пярэдадзень Ражджэственскага посту.

Праграма вечарыны складалася з трох секцый: лекцыйнай, музычнай і танцавальнай. Протаіерэй Ігар Латушка, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора і старэйшы духаўнік Мінскай епархіі, распавёў пра пост і яго ролю ў жыцці сучаснага праваслаўнага хрысціяніна.

На музычнай секцыі выступілі прадстаўнікі брацтваў-удзельнікаў са сваімі арыгінальнымі музычнымі і тэатралізаванымі нумарамі.

Для ўсіх удзельнікаў сіламі прыхода Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора і саборнага брацтва ў імя бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна была прыгатавана трапеза.

Затым прафесійныя танцоры з клуба «Мара» далі маладым людзям урок танца.

На працягу ўсяго вечара ў зале панавала прыязная і цёплая атмасфера.

Маладыя людзі выказалі пажаданне праводзіць падобныя сустрэчы рэгулярна.

Sabor.by / Church.by