У Мінску прайшоў XVIII Пакроўскі Міжнародны фестываль «Державный глас»

20 кастрычніка 2018

top.jpg

XVIII Пакроўскі Міжнародны фестываль «Державный глас» адбыўся 20 кастрычніка 2018 года, у першую суботу пасля свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, у Лізавецінскім жаночым манастыры сталіцы.

Свята царкоўнай музыкі прайшло пад скляпеннямі храма ў гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная». Арганізатар фестывалю — старэйшы рэгент манахіня Юліянія (Дзянісава).

«Державный глас» - аднадзённы фестываль пяці хораў з розных краін. Упершыню ён быў праведзены ў 2010 годзе па благаславенню мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) і з тых часоў захоўвае свой унікальны фармат: пяць хораў выступаюць у храме манастыра перад прыхаджанамі і гасцямі. Хоры могуць быць царкоўныя і свецкія, дзіцячыя і студэнцкія, мужчынскія, жаночыя і змешаныя, прафесійныя і аматарскія.

У праграме хораў — праваслаўныя спевы і песні, творы розных кампазітараў і народныя песні, сугучныя праваслаўю.

У Нядзелю 21 кастрычніка на трох Бажэственных літургіях у абіцелі будуць спяваць хоры — удзельнікі фестывалю:

7:00 — Беларускі візантыйскі хор «Артас» (Мінск, храм Уваскрасення Хрыстовага);

8:30 — Хор Фёдараўскага сабора (Санкт-Пецярбург);

10:00 — зводны хор Харкаўскай духоўнай семінарыі і святочны хор Лізавецінскага манастыра.

Лізавецінскі манастыр / Church.by