У Мінску прайшлі курсы па вывучэнні рэльефна-кропкавага шрыфта па сістэме Брайля для валанцёраў

14 мая 2021

top.jpg

Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы на базе храма ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску сумесна з Мінскай абласной арганізацыяй ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» правялі курсы для валанцёраў па вывучэнні рэльефна-кропкавага шрыфта па сістэме Брайля.

Падчас курсаў арганізатары навучання аказалі метадычную дапамогу па засваенні шрыфта Брайля людзям, якія ўзаемадзейнічаюць на праваслаўным прыходзе з невідушчымі: педагогам, бацькам і проста неабыякавым.

Гэты праект аб'яднаў прафесіяналаў у галіне сацыяльнай рэабілітацыі для абмену вопытам работы з невідушчымі прыхаджанамі і для іх падтрымкі.

Таксама ў рамках праекта атрымалі далейшае развіццё семінары «Праваслаўная літаратура на шрыфце Брайля», у працэсе арганізацыі якіх валанцёры знаёмяць дзяцей з нядзельных школ са шрыфтам Брайля і тлумачаць ім, як ён дапамагае невідушчым людзям.

Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі/Church.by