У Мінску адбудзецца дабрачынная сустрэча-прэзентацыя «Дапамога хрысціянам у Афрыцы»
14 снежня 201716 снежня 2017 года ў 13:00 у актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца дабрачынная сустрэча з праваслаўным місіянерам Русланам Яроцкім, адказным за місіянерскія праекты Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра, арганізатарам і ідэйным натхняльнікам гуманітарнай місіянерскай дзейнасці ў Рэспубліцы Кенія (Усходняя Афрыка).
Першая двухтыднёвая паездка беларускіх праваслаўных місіянераў у гэтую краіну была ажыццёўлена ў сакавіку 2017 года. У ходзе яе ўдзельнікі наведалі прытулак святога Варнавы ў вёсцы Джамбіні і некалькі праваслаўных абшчын у Кеніі.
У цяперашні момант Кенія — краіна, у якой дынамічна развіваецца Праваслаўная Царква. Галоўны яе біч — гэта беднасць, голад, адсутнасць доступу да пітной вады, адсутнасць элементарнай медыцынскай дапамогі і, як вынік, вялікая колькасць хворых людзей. З-за высокай смяротнасці мноства дзяцей у Кеніі з'яўляюцца сіротамі. Менавіта за такіх дзяцей і бяруць на сябе клопат праваслаўныя святары Кеніі. Айцец Іаан, дырэктар прытулку і школы ў вёсцы Джамбіні, сабраў вакол сябе каля 170 дзяцей. У большасці з іх няма бацькоў, многія з іх цяжка хворыя. Штодзённы клопат айца Іаана складаецца ў тым, каб накарміць і апрануць маленькіх хрысціян, даць ім адукацыю і наставіць у праваслаўным вучэнні. Аб падрабязнасцях паездкі можна даведацца на сайце mostlavra.by.
Наступная паездка плануецца ў студзені 2018 года.
Падчас мінскай сустрэчы ўдзельнікі даведаюцца:
- аб дзейнасці праваслаўных місіянераў у Кеніі;
- аб надзённых патрэбах і праблемах афрыканскіх хрысціян;
- аб шляху Руслана Яроцкага да Бога і аб тым, што спрыяла прыняццю ім рашэння адправіцца ў Афрыку;
- аб бачанні місіянерскі шляхоў у нашай краіне і за мяжой.
Таксама кожны жадаючы зможа ўнесці сваю лепту ў дапамогу афрыканскім хрысціянам. Гэта можна будзе ажыццявіць непасрэдна ў ходзе сустрэчы, а таксама дыстанцыйна з дапамогай SMS-паведамлення, праз сістэму ЕРИП і I-Pay.