У Мінску адбылася VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Рэлігія і камунікацыя»

23 красавіка 2019

top.jpg

18-20 красавіка 2019 года ў Мінску адбылася VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Рэлігія і камунікацыя».

Перад пачаткам працы канферэнцыі з прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў). Таксама ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел: першы намеснік старшыні Духоўнага ўпраўлення мусульман Расійскай Фэдэрацыі Дамір Мухетдзінаў, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі сацыялогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Алена Астроўская і іншыя высокія госці.

У канферэнцыі прынялі ўдзел айчынныя навукоўцы, а таксама больш за 150 спецыялістаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Эстоніі, Сірыі, Канады і Вялікабрытаніі.

Форум складаўся з дзевяці секцый: «Гісторыя рэлігіі»; «Філасофія рэлігіі», «Сацыялогія рэлігіі», «Культуралогія рэлігіі»; «Псіхалогія рэлігіі», «Нетрадыцыйная рэлігійнасць і камунікацыя», «Антрапалогія рэлігіі», «Метадалогія рэлігіязнаўства», «Фенаменалогія рэлігіі».

Таксама адбыліся пасяджэнні трох круглых сталоў: «Камунікатыўны патэнцыял кінематографа для рэлігіі і візуальнасць у рэлігійнай камунікацыі», «Рэлігія і мода: адзенне як сімвалічны код правіл, звычаяў і рытуалаў», «Малітва ў кантэксце рэлігійнай камунікацыі».

Па выніках форуму будзе выдадзены зборнік навуковых дакладаў.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ, факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ і Мінская духоўная акадэмія.

МінДА / Church.by