У Мінску адбыўся фінал акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі»
01 кастрычніка 2018Вось ужо пяты год моладзь з усёй рэспублікі актыўна дапамагае ў добраўпарадкаванні і аднаўленні святынь беларускай зямлі.
— Прыемна, што з кожным годам сіламі рабят атрымоўваецца акультурыць усё большую колькасць святых месцаў — цытуе сакратара ЦК ГА «БРСМ» і старшыню ЦС ГА «БРПА» Аляксандру Ганчарову hramvs.by.
Сёлета фінальнае мерапрыемства акцыі прайшло на мемарыяльным комплексе «Масюкоўшчына» на месцы нацысцкага лагера ваеннапалонных «Шталаг-352». Маладыя людзі ачысцілі цэнтральную алею, помнік з вечным агнём і астатнюю тэрыторыю комплексу, пасля чаго навялі парадак на пляцоўцы храма ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, будаўніцтва якога зараз ідзе непадалёк ад мемарыяла. Пасля актыўнай працы хлопцы прынялі ўдзел у цырымоніі забору зямлі з месца былога лагера ваеннапалонных.
У гэты ж дзень усе ўдзельнікі акцыі адправіліся ў крыпту храма-помніка ў гонар Усіх святых, каб увекавечыць памяць аб нявінных ахвярах нацызму.
Малітву аб спачыне загінулых прачытаў старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Задарожын.
Таксама ў крыпце прысутнічалі: ксёндз-канонік Францішак Рудзь (Рымска-Каталіцкая Царква), галоўны рабін рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага іудаізму ў Рэспубліцы Беларусь Рыгор Абрамовіч, муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч.
— Капсулы з зямлёй — не проста напамін аб трагічных падзеях, але і жывы сімвал загінуўшых людзей. Душа чалавека працягвае жыць вечна, таму тыя, што пайшлі з жыцця, маюць патрэбу ў нашай малітве за іх. Пакаленні змяняюць адно аднаго, а малітва працягваецца. У гэтым і заключаецца наша любоў. Гэта наш адказ тым, хто абараняў Айчыну, — падкрэсліў настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны.