У Мінску адбыўся малебен з нагоды выпуску Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі
28 студзеня 201726 студзеня 2017 года ў сталічным храме ў гонар Мінскай іконы Божай Маці адбыўся падзячны малебен з нагоды выпуску Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Малебныя спевы ўзначаліў настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Страха. На набажэнстве прысутнічалі: прарэктар акадэміі, начальнік ваеннага факультэта палкоўнік Андрэй Аляксандравіч Говін і намеснік начальніка ваеннага факультэта, начальнік арганізацыйна-страявога аддзела падпалкоўнік Андрэй Іванавіч Фізер.
Перад пачаткам набажэнства айцец настаяцель звярнуўся да афіцэраў са словамі прывітання і заклікаў усіх шчыра падзякаваць Богу за паспяховае заканчэнне навучання, паведамляе сайт Георгіеўскага благачыння горада Мінска.
Па заканчэнні малебна протаіерэй Аляксандр павіншаваў усіх выпускнікоў з уручэннем афіцэрскіх пагонаў і пажадащ Божага благаславення на іхняе далейшае служэнне Айчыне. Людзей, якія маліліся акрапілі святой вадой і ўручылі ў дар малітвасловы.